У Дзень маці 11 жанчын Віцебшчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці, 25 атрымалі прэмію аблвыканкама імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.
Марына Дзям'янава: «Важна, што дзяржава цэніць нашы намаганні па ўмацаванні сямейных каштоўнасцей»
– Я працую рэжысёрам узорнага тэатра авангарднай моды Міёрскага цэнтра культуры. Сёння хвалюючы дзень: я ўдастоена прэміі Віцебскага аблвыканкама імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Разам з мужам Аляксандрам выхоўваем трох дзяцей. Гавораць, у шчаслівай жанчыны вырастаюць крылы. Мае крылы – гэта мая сям'я, гэта здароўе, шчасце маіх дзяцей. І аб тым, якая я маці, будуць судзіць па тым, якімі будуць мае дзеці. А яны ў нас малайцы: малодшая Паліна – спартсменка, два гады прадстаўляла каманду Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Старэйшы сын Павел добра вучыцца, збіраецца паступаць на праграміста. Сярэдняга Яўгена прыцягвае сцэна. Абодва сыны скончылі музычную школу. Важна, што дзяржава цэніць нашы намаганні па ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, развіцці дзяцей.