Единый день озеленения и акция «Дай лесу новае жыццё» проходят на Витебщине

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Да мерапрыемстваў далучыліся жыхары Мiёрскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Валерыем Драбо.

Прадстаўнікі працоўных калектываў - аддзелаў райвыканкама, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УП ЖКГ, Міёрскага РГС, лясгаса і ТАА "Металапракатная кампанія" - заклалі лесапаркавую зону на землях агульнага карыстання ўздоўж дарогі Р-14 каля вуліцы Цвятаевай у Мiёрах. Высадзілі 300 соснаў.

Кожны павінен прымаць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні роднага краю, бо ў апошнія гады людзей турбуе выдаленне зялёных насаджэнняў. Між тым пасадзіць і вырасціць лес - працэс нашмат больш працаёмкі і працяглы, - разважае галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Ваяводаў. - Па меры неабходнасці будзем падсаджваць дрэвы, каб яны радавалі погляд і прыносілі карысць.

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт