Уважаемые работники и ветераны отрасли культуры!

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны галіны культуры!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

За ўсе часы Міёршчына славілася сваімі культурнымі традыцыямі, унікальнымі фестывалямі, таленавітымі творчымі калектывамі і выканаўцамі, народнымі майстрамі. І ўсё гэта дзякуючы вам – сапраўдным прафесіяналам, захапленым і ініцыятыўным людзям з безгранічнай фантазіяй і невычэрпнай любоўю да сваёй радзімы.

Вы шчодра дзеліцеся з удзячнымі гледачамі багаццем сваёй душы, дарыце людзям свята, пакідаючы ў іх сэрцах незабыўныя ўражанні, яркія эмоцыі і добры настрой.

Прыміце словы шчырай удзячнасці за ваш вялікі ўклад у духоўнае развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Міёрскага краю.

Няхай найвышэйшае майстэрства, прыродны талент, каштоўны досвед і магутная энергія дапамагаюць вам заваяваць творчыя вяршыні і служыць на павелічэнне лепшых культурных традыцый роднага краю!

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, міру, дабрабыту і дабра!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны галіны культуры! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт