Восеньскія кірмашы
Пашыраныя восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў пры ўдзеле прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, прадпрыемстваў прамысловасці і сферы паслуг, індывідуальных прадпрымальнікаў адбудуцца ў горадзе Дзісна і горадзе Міёры.
11 кастрычніка 2025 г. кірмаш адбудзецца ў г. Дзісна на тэрыторыі рынку (г. Дзісна, вул. Дзвінская, 16).
12 кастрычніка 2025 г. у г. Міёры кірмаш пройдзе на плошчы Леніна, вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы Кірава да скрыжавання з вуліцай Кастрычніцкай), вуліцы Саветскай (ад вуліцы Кірава да скрыжавання з завулкам Свэрдава). Час правядзення — з 7.00 да 14.00.