Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём настаўніка.
Шаноўныя педагогі Міёрскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка! У кожнага ў жыцці ёсць свае настаўнікі, якія навучылі нас не толькі чытаць і пісаць, але і самастойна мысліць, прымаць важныя рашэнні, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, хто дапамог раскрыцца нашым талентам. У кожным чалавеку — частка шчодрай настаўніцкай душы, любові і цярпення. Не магчыма пераацаніць ролю педагогаў у жыцці грамадства, бо разам з сям'ёй вы фарміруете асобу — чалавека, які ў будучыні стане адказным і актыўным грамадзянінам роднай краіны. Асаблівыя словы падзякі вам, ветэраны педагагічнай працы! Ваша мудрасць, неацэнны досвед — яркі прыклад для маладога пакалення. Дарагія настаўнікі! Прыміце словы шчырай удзячнасці за ваш благародны і стваральны труд, адданасць абранай справе і бескарыслівую любоў да дзяцей. Няхай ніколі не пакідаюць вас няспынная энергія і невычэрпнае натхненне, імкненне вучыць і вучыцца, ствараць і заваяваць новыя вышыні педагагічнага майстэрства дзеля будучыні нашай краіны! Няхай любоў вашых вучняў, павага і падзяка бацькоў будуць заўсёды з вамі! Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра! З святам!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт Міёрскі раённы Савет дэпутатаў