Прыём грамадзян у Міёрскім раённым выканаўчым камітэце правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівка.
Да яго звярнуліся па пытаннях утрымання дарог і прыдарожных участкаў, арганізацыі дадатковай аўтобуснай спынкі. Анатоль Віктаравіч падрабязна разабраўся ў кожным пытанні і ўзяў іх на кантроль. Таксама дэпутат сустрэўся з першым намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Іванам Юрашэкам. Яны абмеркавалі ход восеньскіх полевых работ.