Уважаемые работники и ветераны лесного хозяйства Миорского района!

Шаноўныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Міёрскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

Прыродная мудрасць, неацэнны досвед, працавітасць і настойлівасць работнікаў лясной гаспадаркі дапамагаюць ахоўваць і захоўваць прыгажосць і веліч нашых лясоў. Дзякуючы вашай штодзённай і сумленнай працы памнажаецца неацэнная спадчына нашай роднай зямлі.

Словы вялікай удзячнасці за бязмежную любоў да роднай прыроды, за вашу неўтомную энергію, мэтавызначанасць і адказнасць.

Няхай ваша прафесійная майстэрнасць, адданасць абранай справе, навыкі і намаганні служаць паспяховаму развіццю лясной галіны і дапамогуць рэалізаваць самыя смелыя планы і пачынанні.

Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам і вашым родным і блізкім!

Районны выканаўчы камітэт
Районны Савет дэпутатаў

Шаноўныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Міёрскага раёна! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт