Прамую лінію і прыём грамадзян у Міёрскім раённым выканаўчым камітэце правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.
Да яго звярнуліся па пытаннях выкарыстання чэкаў «Уласнасць», якасці мабільнай сувязі, падключэння электраацяплення, пад'езду да могілак, утрымання дарог і арганізацыі дадатковай аўтобуснай спынкі, а таксама афармлення дакументацыі на дом і зямельны ўчастак.
Уладзімір Іосіфавіч дэталёва разабраўся ў кожнай сітуацыі, узяў пытанні на кантроль. Ён адзначыў, што да вырашэння праблем трэба падыходзіць не толькі з пункту гледжання заканадаўства, але і з пункту гледжання чалавечага стаўлення.