СУП «Титово» завершает жатву. Сегодня здесь чествовали троих тысячников на уборке и перевозке зерна

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Штогод у ліку лідараў раённых спаборніцтваў механізатар Аляксандр Восіпаў. Як на адвозцы збожжа, так і на корманарыхтоўцы. Яму ўдавалася запісаць на свой рахунак і 2 тысячы тон. Сярод лепшых яго калега Аляксандр Каснікоўскі, які працуе на камбайне.

Кіраўнік раёна Аляксандр Ярахновіч павіншаваў аграрыяў з дасягненнем тысячнай мяжы:

Сваім майстэрствам вы даказалі, што зрабіць гэта можна ў любых умовах надвор'я. Галоўнае - упартасць, старанне і жаданне дасягнуць выніку.

Тысячны намалот забяспечыў і Павел Дзянісік, які прыбыў на дапамогу аграрыям Міёршчыны са Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Ён прыбіраў самыя няпростыя, падтопленыя ўчасткі на гусенічным камбайне.

Вельмі дапамаглі! Мы без вас не прыбралі б 100%. Разумеючы нашу бяду, а ўмовы надвор'я ў гэтым годзе – сапраўды бяда, пакінуўшы ў баку свае справы, адправіліся на дапамогу. Дзякуй за самааддачу і падтрымку.

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт