Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю ўтварэння прыродаахоўнай службы Беларусі, прайшло ў Мінскім гарадскім палацы культуры 29 жніўня.
Галоўны спецыяліст Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Воедаў адзначаны Пашаннай граматай Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую сумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у ахову навакольнага асяроддзя.