Кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў у Дзень ведаў наведалі з падарункамі дамы сямейнага тыпу.
Кіраўнік раённай арганізацыі АА «Белая Русь» Валерый Драбо і намеснік старшыні Аляксандр Жук падкрэслілі важнасць адукацыі. Адзначылі, што кожны з вучняў – гэта будучыня краіны, і іх поспехі залежаць ад імкнення да упарнай вучобы. Нагадалі, наколькі важная роля адукацыі ў жыцці кожнага дзіцяці. Няхай гэты дзень стане пачаткам вялікага шляху, дзе веды стануць апорай, а праца – ключом да годнага жыцця.
Прадстаўніцы раённай арганізацыі АА «Беларускі саюз жанчын» віншавалі дзяцей і бацькоў з пачаткам навучальнага года і пажадалі любіць вучобу, быць дапытлівымі і цікавіцца падзеямі ў краіне. Уручылі грашовыя сертыфікаты, якія можна выкарыстаць на карысныя пакупкі.
Першы сакратар райкама БРСМ Людміла Варона ад імя Саюза моладзі пажадала, каб новы навучальны год стаў часам росту, развіцця і натхнення – як для дзяцей, так і для іх бацькоў.