Руководство Миорского района поздравляет всех с Днем знаний

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе ўсіх з Днём ведаў

Шаноўныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія вучні і бацькі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з пачаткам новага вучэбнага года. Дзень ведаў – гэта адначасова свята і хвалюючы дзень для ўсіх вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Гэта самы чакаваны дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.

Дарагія вучні! Няхай новы вучэбны год прынясе вам новыя поспехі і дасягненні! Смела ідзіце насустрач новым ведам, будзьце настойлівыя ў вучобе, верце ў свае сілы і памнажайце славу роднай школы і Міёрскага краю! Вучыцеся з задавальненнем, падтрымлівайце і дапамагайце адзін аднаму!

Шаноўныя настаўнікі! Дзякуем Вам за прафесіяналізм, актыўную грамадзянскую пазіцыю, любоў да дзяцей і адданасць сваёй справе. Ваш вопыт і падтрымка дапамагаюць расламу пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць таленты.

Дарагія бацькі! Закладам поспехаў і перамог дзяцей з'яўляецца ваш штодзённы бацькоўскі труд, ваш клопат і ўвага! Няхай ваша безмежная любоў, цярпенне і настойлівасць дапамогуць дзецям раскрыць таленты і магчымасці!

Няхай новы вучэбны год стане для ўсіх калейдаскопам яркіх падзей і здзіўльных адкрыццяў!

Моцнага здароўя вам, незгаснай энергіі, міру, дабра, узаемаразумення і дабрабыту!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе ўсіх з Днём ведаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт