Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субботін і першы намеснік старшыні Сяргей Левковіч азнаёміліся з турыстычным патэнцыялам Міёрскага раёна.
Рэгіён вядомы сваімі непаўторнымі краявідамі і месцамі. Аляксандр Субботін і Сяргей Левковіч наведалі найбольшае верхавае балота Беларусі і адно з самых старажытных балот Еўропы – Ельню, а таксама вадаспад на рацэ Вята.
Кіраўніцтвам вобласці дадзена даручэнне больш актыўна развіваць турызм на гэтых аб'ектах. На мінулым тыдні адным з пытанняў, які быў вынесены на нараду ў Прэзідэнта, стала дзяржаўнае кіраванне ў сферы турызму. Глава дзяржавы нагадаў, што на наступную пяцігодку Ураду пастаўлена задача зрабіць турызм нацыянальным праектам, рэалізаваць яго эканамічны патэнцыял па максімуму.