Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Полоцкому району

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне

1. Увазе суб'ектаў гаспадарання!

У мэтах адаптацыі суб'ектаў гаспадарання да новых умоў ажыццяўлення гандлёвай дзейнасці па новых правілах, работа па арганізацыі дыферэнцыяванага ўліку тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі, можа ажыццяўляцца ў тэставым рэжыме, які працягнецца да 1 лістапада 2025 года.

У рамках тэставага рэжыму суб'ектам гандлю неабходна праводзіць работу па ўхіленні выяўленых пры працы з маркіраванымі таварамі памылак, наладжванню сваіх бізнес-працэсаў пры прыёмцы і рэалізацыі маркіраваных тавараў, навучанню персаналу і інфармаванні пакупкоў аб асаблівасцях рэалізацыі і набыцця тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі.

У мэтах недапушчэння прыпынення работы гандлёвых аб'ектаў, забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці падатковымі органамі меры адміністрацыйнай адказнасці за выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб вядзенні дыферэнцыяванага ўліку прымяняцца не будуць (за выключэннем выпадкаў, калі такія парушэнні будуць сведчыць пра сакраванне выручкі ад падаткаабкладання).

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце МНС: https://nalog.gov.by/news/31465/

Інспекцыя МНС па Полацкім раёне

2. Увазе суб'ектаў гаспадарання!

З 1 студзеня 2026 года на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан уводзіцца маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі піваварнай прадукцыі.

На дадзены момант паміж РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд» і апэратарам сістэмы маркіроўкі Рэспублікі Казахстан АО «Казахтэлеком» інфармацыйнае ўзаемадзеянне ў дачыненні да атрымання кодаў маркіроўкі казахстанскага ўзору не наладжана.

Для бясперашкодных паставак з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Казахстан з 01.01.2026 піваварнай прадукцыі беларускім суб'ектам гаспадарання рэкамендуецца звяртацца да сваіх кантрагентаў у Рэспубліцы Казахстан для атрымання кодаў маркіроўкі казахстанскага ўзору.

З пералікам піваварнай прадукцыі, якая падлягае маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі ў Рэспубліцы Казахстан з 01.01.2026, можна азнаёміцца на сайце МНС: https://nalog.gov.by/news/31558/

Інспекцыя МНС па Полацкім раёне

3. Увазе плательшчыкаў падатку на прафесійны даход!

Налаговыя органы нагадваюць плательшчыкам падатку на прафесійны даход пра тое, што электронны чэк павінен быць сфарміраваны плательшчыкам у дадатку «Падатак на прафесійны даход» у момант атрымання грашовых сродкаў па кожным факце разліку, а пры атрыманні даходу безграшовымі сродкамі — не пазней за сёмага ліку месяца, наступнага за месяцам, у якім пакупнікамі (заказчыкамі) здзейснены разлікі.

4. Відэаролік.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт