Старшыня Міёрскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Валерый Драбо сустрэўся з калектывам дзіцячага сада № 1 г. Міёры.
На сустрэчы абмеркавалі дзейнасць грамадскага аб'яднання і прыцягненне ў яго шэрагі новых членаў. Валерый Анатальевіч разам з актывам раённай арганізацыі ўручылі падарункі выхаванцам дзіцячага садка ў рамках акцыі «У школу – з Белаю Руссю».