Урожай 2025 первая 1000 есть!

Завершаны збор першых 1000 адзінак ураджаю 2025 года.

На Міёршчыне сёння з'явіўся першы тысячнік на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Высокага выніку першым дасягнуў трактарыст-машыніст ПУПКС «Міёрскі» Станіслаў Невядомскі.

З першай тысячай яго віншавала кіраўніцтва раёна і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК. Гэта толькі пачатак! Не саступайце дарогу маладым – будзьце для іх прыкладам. Няхай даганяюць, – пажадаў тысячніку старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч, адзначыўшы складаныя ўмовы, якія суправаджаюць жніво-2025.

Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Барок падзякавала Станіславу Вікенцьевічу за працу і ўручыла падарункі.

Галерэя выяў

Завершаны збор першых 1000 адзінак ураджаю 2025 года. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт