Руководство Миорского района направило поздравление с Днем строителя!

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём будаўніка!

Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Прафесія будаўніка патрабуе вышэйшага прафесіяналізму, майстэрства і адказнасці. За кожным будаўнічым праектам стаяць працавітыя і адданыя свайму делу людзі. Менавіта вы закладваеце фундамент годнага жыцця, ствараеце аблічча гарадоў і вёсак. Вы будуеце не толькі дамы і гарады, вы будуеце гісторыю.

Дзякуем прадстаўнікам усіх будаўнічых спецыяльнасцей за стваральную і сумленную працу, прафесіяналізм і адказнасць, майстэрства і рабочую спрытнасць, за адданасць абранай справе, дзякуючы якім наша малая радзіма становіцца прыгажэйшай і ўтульнейшай!

Словы ўдзячнасці вам, шаноўныя ветэраны будаўнічай галіны, чый шляхетны труд напісаў шмат славных старонак у гісторыю нашага раёна, а прафесійны вопыт служыць надзейнай асновай і арыенцірам для маладога пакалення.

Няхай ваша праца дорыць радасць новасельля многім пакаленням нашых землякоў, становіцца годным летапісам Міёрскага краю.

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабра і новых прафесійных дасягненняў!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём будаўніка! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт