Председатель республиканского комитета Белорусского профсоюза работников АПК Василий Хватик поблагодарил хлеборобов филиала «Повятье» за работу в непростых условиях

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хватік падзякаваў хлябаробам філіяла «Паўяцце» за працу ў складаных умовах.

6 жніўня разам са старшынёй галіновай абласной арганізацыі Таццянай Дзікановай наведалі Міёрскі раён і віншавалі перадавікоў жацьвы.

Сітуацыя складаная, асабліва на Віцебшчыне, што абумоўлена надворнымі ўмовамі. Але хлеб трэба сабраць! – падкрэсліў Васіль Міхайлавіч і адзначыў рацыянальны падыход кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства да арганізацыі уборачнай кампаніі.

Сертыфікаты на падарункі ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымалі ўдзельнікі моладзевага экіпажа Ілля Мароз і Уладзіслаў Драбо. Ілля працуе ў гаспадарцы трынаццаць гадоў, Уладзіслаў вучыцца ў БГСХА па цэлявым напрамку і праз год вернецца сюды інжынерам. Сярод лідараў і механізатар Юрый Франкевіч. Ён ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту, але працягвае працаваць, падстаўляючы моладзі надзейнае плячо. Цяжкасці не палохаюць хлебаробаў.

Галерэя выяў

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хватік падзякаваў хлябаробам філіяла «Паўяцце» за працу ў складаных умовах. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт