Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
3 жніўня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Андрэевіча Тамко. 4 жніўня ля памятнага знака адбыўся мітынг з удзелам роднай сястры героя Ноны Саркісян, старшыні Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Драбо, падпалкоўніка запасу Сяргея Жабенка, дырэктара Міёрскай сярэдняй школы №3 ( 2006-2017) Валянціны Атрошкі, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўнай і навучэнскай моладзі горада.
У 1978 годзе за паспяховае выкананне заданняў камандавання і праяўлены гераізм пры выратаванні экіпажа і падлодкі капітану першага рангу Ягору Андрэевічу Тамко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка". У гонар легендарнага падводніка ў Мiёрах названая вуліца, у 2012 годзе ўсталяваны памятны знак, у 2016 годзе Міёрскай сярэдняй школе №3 прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Тамко.