Уважаемые работники торговли и ветераны отрасли!

Шаноўныя працаўнікі гандлю і ветэраны галіны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю!

Гандаль заўсёды быў і застаецца адным з найважнейшых сектараў эканомікі. Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, мэтавызначанасці і адказнасці кожнага работніка гандлю ў значнай ступені залежаць якасць жыцця людзей і вырашэнне іх нагальных праблем.

Прыміце словы падзякі за вашу працу, адказнасць і адданасць абранай справе.

Шчырая падзяка ветэранам галіны за шматгадовы труд і бязцэнны досвед, які так неабходны маладому пакаленню.

Жадаем усім работнікам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і ўдзячных пакупнікоў!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя працаўнікі гандлю і ветэраны галіны! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт