Фестываль жаночых ініцыятыв «Славянскі аспект жаночага прадпрымальніцтва: магчымасці і перспектывы» аб'яднаў больш за 200 жанчын з Беларусі і Расіі
17 ліпеня на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава адбыўся не толькі абмен вопытам па развіцці жаночых ініцыятыв, але і падпісанне Пагадненняў.
На арганізаваных выставах былі прадстаўлены навуковыя дасягненні вышэйшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці, унікальныя працы Расійскага ўніверсітэта традыцыйных мастацкіх рамёстваў, вырабы рамеснікаў.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўніцы Міёрскага раёна.