Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
15 ліпеня храм Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ў горадзе Міёры адзначыў сваё прастольнае свята.
Вітаў Уладыку старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо, пажадаў, каб наша краіна і далей жыла ў мiры. Настаяцель храма Віктар Вабішчэвіч адзначыў, што да святыняў – Рызе Прасвятой Багародзіцы, яе сумленнага пояса і Пакрова Божай Маці – звяртаецца ўвесь хрысціянскі свет. Усе мы просім яе заступніцтва.
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій адзначыў, што шанаванне Маці Божай у праваслаўнай царкве звязана з благаслаўленнем многіх абразоў. Датыкаючыся да іх, чалавек адчувае ласку, і гэтая дабрыня – дапамога ў яго справах. Прасіць трэба пра самае галоўнае – пра выратаванне ўласнай душы. Няхай Прасвятая Багародзіца будзе памочнікам кожнаму з нас