Увага суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб!
З 01.07.2025 года скасоўваецца неабходнасць здымаць на касавым абсталяванні інфармацыю, якая змяшчаецца ў уніфікаваных кантрольных знаках, якімі ў цяперашні час маркуюцца большасць тавараў, у тым ліку штодзённага спажывання (расліннае масла, кава, чай, безалкагольныя напоі і інш.), а таксама весці дыферэнцыраваны ўлік адносна тавараў, маркіраваных уніфікаванымі кантрольнымі знакамі. Скасоўваецца і неабходнасць перадаваць інфармацыю пра рэалізацыю такіх тавараў у СККО.
Для тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі (малочная прадукцыя, абутак, шыны і асобныя тавары лёгкай прамысловасці – верхняя адзежа, сталовае, пасцельнае і кухоннае бялізны), абавязак сканавання сродкаў ідэнтыфікацыі і перадача звестак у СККО захоўваецца. Паколькі большасць мадэляў новага касавога абсталявання падтрымлівае функцыю вылучэння штрых-кода GTIN са сродку ідэнтыфікацыі, пры рэалізацыі такіх тавараў будзе дастаткова сканваць толькі сродкі ідэнтыфікацыі, што дазволіць спрасціць працэс гандлёвага абслугоўвання пакупнікоў, у тым ліку на касках самаабслугоўвання.
Інспекцыя МНС па Полацкім раёне