Уважаемые жители Миорского района!

Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня – святочная дата ў нашай гісторыі, сімвал велічы, нацыянальнага адзінства і агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню нашай Радзімы.

У гэтыя свята мы з асаблівай цеплынёй сустракаем сапраўды святое для кожнага беларуса свята, успамінаем землякоў, якія геройска змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. Яны падарылі нам самае дарагое, што ёсць у чалавека, – жыццё і свабоду. Наш абавязак – памятаць, што сёння мы жывём, працуем, выхоўваем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай дзяржаве дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці пакалення пераможцаў нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Нізкі паклон і слава Воінам-вызваліцелям! Іх героізм, подзвігі, служэнне Радзіме назаўжды застануцца прыкладам для ўсіх пакаленняў беларусаў.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелы агульныя каштоўнасці: павага да краіны, жаданне працаваць дзеля яе росквіту, любоў да сваёй малой радзімы, сям'і, блізкіх. Наш абавязак – быць годнымі нашых вялікіх дзядоў і прадзедаў, рабіць усё, каб наша краіна была моцнай і незалежнай, а жыццё – мірным і шчаслівым.

Шаноўныя землякі!

Стваральным трудам, добрымі справамі, паспяховым навучаннем вы прослаўляеце родны край, робіце яго больш зручным і прыгожым! Вы – галоўная каштоўнасць і гонар Міёршчыны! Мы упэўнены, разам мы дасягнем многіх поспехаў, бо залог агульных поспехаў і дасягненняў – у адзінстве і вернасці сваёй малой радзіме.

Жадаем усім жыхарам і госцям раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці.

Няхай гэта свята заўсёды будзе святам гонару за родную краіну, за Міёрскі край і нашых землякоў!

Няхай над любімай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!

З святам!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт