Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Асноўная тэма гутарак у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства - "БЕЛАРУСЬ – КРАІНА МАГЧЫМАСЦЯЎ. МАЛАДЗЁЖНАЯ ПАЛІТЫКА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ".
Акрамя таго, гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, ахову працы і вытворчы траўматызм, барацьбу з баршчэўнікам, пажарную бяспеку.
Кіраўнік раёна Аляксандр Ярахновіч правёў асабісты прыём грамадзян у Павяцкім сельвыканкаме. Да яго звярнуліся па пытаннях прыватызацыі жылля, пад'езда да могілак, падвядзення электраатаплення. Усе іх Аляксандр Сяргеевіч узяў на кантроль.