Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь» з'яўляецца самай шматлікай на Міёршчыне. У сваіх шэрагах яна аб'ядноўвае 246 членаў з 12 першасных арганізацый.
У раённым выканаўчым камітэце адбылося справознаўча-выбарчае пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі працы за перыяд з кастрычніка 2021 па май 2025 года.
Заместнік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Жук адзначыў, што дзейнасць грамадскага аб'яднання накіравана на захаванне маральнасці, духоўнасці, згуртаванне грамадства і стваральную дзейнасць. На яе рахунку нямала добрых спраў.
Паўнамоцтвы склала Ялена Шамянок, якая кіравала раённай арганізацыяй больш за пятнаццаць гадоў. Кіраўніком обраны Валерый Драбо, яго намеснікам – Наталля Мароз, сакратаром – Ала Фядорца.