У рамках рабочай паездкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівко пры садзейнічанні намесніка старшыні Аляксандра Жука правёў сустрэчу з калектывам і наведвальнікамі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Міорах.
У рамках рабочай паездкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко пры садзейнічанні намесніка старшыні Аляксандра Жука правёў сустрэчу з калектывам і наведвальнікамі аддзялення рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН у Міорах. Мэтай візіту стала абмеркаванне актуальных пытанняў і праблем, якія хвалююць грамадзян.
Былі закрануты тэмы, якія тычацца паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання, у прыватнасці – усталёўкі сучасных дыягнастычных апаратаў – КТ або МРТ у раённых бальніцах і паліклініках. Таксама Аляксандр Іванавіч адзначыў, што плануецца папаўненне ў калектыве медыцынскіх работнікаў. На Міоршчыне прыступяць да працы спецыяліст па анестэзіялогіі і восем маладых спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу, а ў наступным годзе – адзін хірург.