Уважаемые работники и ветераны здравоохранения Миорского района!

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Мёрскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!

Шляхетная праца кожнага з вас з’яўляецца яскравым прыкладам сапраўднага служэння людзям. Праяўляючы цярпенне і чуткасць, аддаючы свае веды і частку душы, вы дапамагаеце сваім пацыентам перамагчы хваробы, захаваць здароўе і знайсці надзею.

Прыміце шчырую падзяку за ваш высокі прафесіяналізм, вернасць абранай справе, чуткасць і міласэрнасць, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Нізкі паклон вам за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці, за вашы добрыя сэрцы!

Дабрабыту вам ва ўсіх справах і пачынаннях, аптымізму, мудрасці і росквіту!

Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, невычэрпнай душэўнай цеплыні, міру і дабра!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Мёрскага раёна! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт