У Гомелі праходзіць пленарнае пасяджэнне V Форуму медыйнай супольнасці
Унікальная пляцоўка для абмену вопытам. Аляксандр Лукашэна накіраваў прывітанне ўдзельнікам V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі і ХХІ Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара". Яго прачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Перцоў. Прэзідэнт адзначыў, што на мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі творчай эліты айчыннай журналістыкі – людзі, чыя праца і талент фарміруюць аб'ектыўны вобраз сучаснай Беларусі."У эпоху постпраўды ваш форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, дае магчымасць па заслугах ацаніць майстэрства майстроў друкаванага слова", – гаворыцца ў прывітанні. Насычаная праграма мерапрыемстваў і ўзнагароды "Залатой Літэры" напэўна дазволяць журналістам і медыяэкспертам пашырыць прафесійныя гарызонты і ўкараніць у сваю работу перадавыя практыкі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэна.
Міністр інфармацыі Марат Маркаў адзначыў ролю СМІ ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: аб'ём інфармацыі зашкалівае, а мяжы паміж праўдай і фэйкам становяцца ўсё больш размытымі. І нашы журналісты спраўляюцца з гэтай вайной на інфармацыйным полі. Прыкладаў шмат, але і выклікаў не менш. Нам рана расслабляцца, тым больш, што давер да СМІ за апошнія два гады вырас на 20 % і складае 60 %. А рэгіянальным СМІ давярае больш за 70 % насельніцтва. Міністэрства інфармацыі сумесна з праваахоўнымі органамі ўжо абмежавала дзейнасць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, з іх амаль 7 тысяч прызнаны экстрэмісцкімі. Аналагічная сітуацыя і з кніжнай прадукцыяй. "110 кніг мы ўжо прызналі шкоднымі для нашых дзяцей. Яны непасрэдна з'яўляюцца крыніцай прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі, ўжывання наркотыкаў і інш.