Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ярахновіч разам з намеснікам старшыні Яўгенам Мікалаёнкам наведалі раённыя электрычныя сеткі.
Кіраўнік раёна сустрэўся з працоўным калектывам, адказаў на хвалюючыя энергетыкаў пытанні і азнаёміўся з асаблівасцямі іх працы і побыту.
Візіт стаў важнай часткай знаёмства Аляксандра Сяргеевіча з жыццём раёна.