На выставе «Белагро-2025» сваю прадукцыю прэзентуе Міёрскі мясакамбінат
Каля дэгустацыйнага стала людна – наведвальнікі з задавальненнем пробуюць навінкі і ўжо папулярныя дэлікатэсы. Сярод навінак – варана-капчоныя калбасы "Саброзо" і "Ветчынна", сыракапчоныя "Іберыка", "Італьянская з пахам майранку" і "Суджук", пасты для бутэрбродаў з таматамі і грыбамі".
Мы здзіўляем наведвальнікаў калбаснымі вырабамі і фігуркамі з калбасы: тортамі, кошыкам з кветкамі, - падзялілася маркетолаг Анастасія Малецкая.