Летняя аздараўленчая кампанія пачалася ў школах Міёрскага раёна
Дні летняй змены ў лагерах абяцаюць быць поўнымі яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў.
Дзеці змогуць не толькі гуляць, адпачываць і набірацца сіл, але і ўдзельнічаць у захапляльных віктарынах, спартыўных спаборніцтвах і конкурсах. Экскурсіі адкрыюць перад дзецьмі новыя гарызонты і падорваюць магчымасць даведацца шмат цікавага пра родны край.
Кожны дзень у лагерах будзе насычаны падзеямі, якія дапамогуць дзецям развіваць свае таленты, знаходзіць новых сяброў і проста весела праводзіць час.
Летнія канікулы — гэта час радасці, творчасці і новых адкрыццяў!