У Віцебскай вобласці адбыўся старт трэцяга працоўнага семестра – 2025
На плошчы Сцяга і Гербa ў Віцебску путёўкі ў працоўнае лета ўручылі студатадрам Віцебскай вобласці.
Удзел у мерапрыемстве прыняў экалагічны студэнцкі атрад «Роўеснік» імя Героя Савецкага Саюза М.А. Кузьміна.
З кожным годам попыт на летнюю працоўную дзейнасць сярод моладзі расце. Актыўныя, энергічныя рэбяты хутчэй жадаюць нешта зрабіць сваімі рукамі, прынесці карысць дзяржаве і дапамагчы людзям. Не менш важна, што яны вучацца зарабляць сваім трудом, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама, кіраўнік абласнога апераатыўнага штаба студатадраў Вячаслаў Дурноў. – У гэтым годзе каля 220 арганізацый гатовыя прыняць на працу байцоў студэнцкіх атрадаў, дзе яны набудуць вопыт, навучацца працоўнай дысцыпліне.