Уважаемые работники и ветераны мелиоративной отрасли!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём меліяратара!

Меліяратараў невыпадкова называюць "дактарамі зямлі". Ваша штодзённая і нястомная праца, высокая адказнасць і прафесійны падыход да даручанай справы дазволілі ўключыць у сельскагаспадарчы абарот сотні гектараў меліяраваных зямель. Дзякуючы невычэрпнай энергіі, мэтанакіраванасці і імкненню да ўдасканалення вы сталі надзейнымі памочнікамі будаўнікоў рэгіёну.

Дзякуй за ваш высокі прафесіяналізм, працавітасць, вернасць пакліканню і любоў да роднай зямлі.

Няхай назапашаны вопыт работы і майстэрства дазволяць вам рэалізаваць усе пастаўленыя перад галіной задачы на карысць раёна і роднай краіны!

Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт