Сёння ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена бясплатная юрыдычная кансультацыя ў мэтах павышэння прававой культуры і прававога інфармавання грамадзян.
На кансультацыю былі запрошаны натарыус Ала Казака, адвакат Сняжана Колбун, начальнік аддзела ЗАГС Ірына Юхно, галоўны юрыст-кансультант раённага выканаўчага камітэта Марына Закрэўская. Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава "Закон аднолькавы для ўсіх".