Сёння ў ДП ЖКГ адбыўся прафсаюзны прававы прыём.
Юлія Вялічанка з Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў МПиКБП у межах прававога асветніцтва падрабязна спынілася на сумяшчэнні працы, выкананні абавязкаў часова адсутнічаючага і сумяшчальніцтве пасадаў.
Далей выступіла намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. Яна зрабіла акцэнт на тэхніцы бяспекі пры выкананні работ як на зямлі, так і на вышыні, бяспецы дзяцей у перыяд летніх канікул.
У завяршэнне прыёму кожнаму работніку была прапанавана індывідуальная кансультацыя па хвалюючых іх пытаннях.