Сёння ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча «Мы — сям'я, і мы разам!», прысвечаная Дню сям'і.
Тэма сямейнага шчасця з'яўляецца актуальнай не толькі для грамадзянскай супольнасці, але і для ўсіх рэлігійных канфесій.
У якасці экспертаў тут выступілі благачынны, настаяцель храма Палажэння рэчы Прасвятой Багародзіцы ў Влахернах протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, вікарый касцёла Узнясення Дзевы Марыі Алег Земчанок, настаяцель Свята-Троіцкай стараабраднай абшчыны Пётр Дземцеў.
На мерапрыемства былі запрошаны сям'і Сушкаў, Махлінцаў, Рачыцкіх, Лапкаўскіх, Пшэнкаў, Курыльчыкаў, Ахматвалеевых.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сямейнай атмасферы. Дзеці зрабілі падарункі сваім бацькам.