Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Рабятам даў наказ намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук.
Апошні званок - гэта важны этап вашага далейшага, самастойнага жыцця. Я жадаю, каб тыя веды, якія давалі вашы педагогі на працягу ўсіх гадоў навучання ў школе, клопат і цяпло вашых бацькоў дапамагалі вам рухацца далей. Не бойцеся, стаўце самыя амбіцыйныя мэты, дасягайце іх. Зразумейце, што ваша будучыня залежыць толькі ад вас, але разам з тым у нас у краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця, і вашы талент, працавітасць будуць заўважаныя і адзначаны.