Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Шаноўныя жыхары Мёрскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У дзяржаўных сімвалах нашай краіны ўвасаблены героічная гісторыя беларускага народа, вернасць духоўным каштоўнасцям і традыцыям бацькоў і дзядоў, мірныя стваральныя мэты на карысць роднага краю. Шанаваць галоўныя нацыянальныя каштоўнасці, выхоўваць у маладога пакалення пачуццё павагі, ганарыстасці і адказнасці перад імі - абавязак кожнага грамадзяніна. Няхай гэта свята яшчэ больш згуртуе нас усіх у імкненні працаваць дзеля працвітання Мёршчыны і роднай Беларусі, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за дабрабыт сваёй сям'і і краіны. Моцнага здароўя вам і вашым родным і блізкім, міру, дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!