Автопробег по местам боевой славы "Дорогами войны - дорогами Победы", посвященный 80-летней годовщине Великой Победы, стартовал на мемориальном комплексе "Дисненский рубеж"

Аўтапробег па месцах баявой славы «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў на мемарыяльным комплексе «Дзісенскі рубяж».

Яго маршрут будзе праходзіць праз Полацк, Наваполацк, Нікіціху, Шуміліна.

Яго арганізатарам і ініцыятарам з'яўляецца патрыёт роднай зямлі, жыхар Дзісны Эдуард Тэрэшка.

У ліку ўдзельнікаў — кіраўніцтва Міёрскага раёна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівко, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, вучні Дзісенскай сярэдняй школы імя М. Кузьміна і Язнаўскай сярэдняй школы, студэнты ВДУ імя П. Машэрава, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў Полацка і Наваполацка.

Галерэя выяў

Аўтапробег па месцах баявой славы «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў на мемарыяльным комплексе «Дзісенскі рубяж». | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт