Чалавек года Віцебшчыны-2024
Уладальнікамі прэстыжнай узнагароды сталі 50 працаўнікоў, прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна.
Сярод іх двое жыхароў Міёршчыны: Эдуард Тарэшка, член Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, дырэктар ТАА «Аўтасэрвіс-Дзвіна», і Уладзімір Мікалаёнак, дырэктар УП «Міёрскае ПМС».