Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Першамай стаў нязменным сімвалам творчай працы і адзінства нашага народа, глыбокай павагі да тых, хто сёння паспяхова і сумленна працуе на карысць сваёй краіны.
Міорская зямля заўсёды славілася сапраўднымі майстрамі, кваліфікаванымі і вопытнымі спецыялістамі, таленавітымі дзецьмі, працавітымі людзьмі.
Дзякуючы вашай, дарагія працаўнікі, энергіі і адказнасці, энтузіязму і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў будуецца сучаснасць і будучыня Міорскага краю. Дзякуй за вашу працавітасць, за клопат і адданасць сваёй малой радзіме!
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы за неацэнны ўклад у развіццё роднай Міоршчыны, годны прыклад для маладога пакалення.
Дарагія землякі!
Толькі мірнай працай, разам, агульнымі намаганнямі мы зможам зрабіць прыгажэйшай і багацейшай нашу родную зямлю і любімую Беларусь! Няхай гэтыя святочныя першамайскія дні напоўняць ваша жыццё светлымі пачуццямі, новымі планамі і надзеямі! Няхай кожны новы дзень радуе вас яркім сонцам і цяплом, новымі поспехамі і дасягненнямі, а ў сям'ях пануе мір, згода і ўзаемаразуменне! Моцнага здароўя, дабрабыту і дабра вам і вашым блізкім!
З святам!