Занятие в рамках проекта "ШАГ" на комплексе "Дисненский рубеж"

Заняцце ў рамках праекта «ШАГ» на комплексе «Дзісенскі рубеж»

Вучні старэйшых класаў Дзісенскай сярэдняй школы імя М. Кузьміна сустрэліся з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Жуком і прадпрымальнікам Эдуардам Тарэшкам, які стаіў ля вытокаў стварэння комплексу і працягвае яго абсталяванне.

Аляксандр Іванавіч адзначыў, што сустрэча праходзіць на святой зямлі, залітай крывёй савецкіх салдат у 1941 і 1944 гадах, што падобныя факты трэба ведаць і перадаваць інфармацыю пра іх наступным пакаленням у мэтах недапушчэння паўтарэння страшных падзей.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Мікалай Пятэнок расказаў пра алею, заложеную ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра ордэн Айчыннай вайны і медаль «За адвагу».

Вучні таксама пазнаёміліся з подзвігам абаронцаў Полацка, баі за які вяліся на тэрыторыі комплексу: генерал-маёраў Якава Вярбова, Станіслава Садоўскага (ганаровага грамадзяніна Дзісны), Міхаіла Кузняцова і генерал-лейтэнанта Аляксея Зыгіна.

#80годПерамогі

Галерэя выяў

Заняцце ў рамках праекта «ШАГ» на комплексе «Дзісенскі рубеж» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт