Маладосць – час выбару! Кіраванне дзяржавай
У межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" 23 красавіка адбылася сустрэча вучняў 8–11 класаў з Сяргеем Сямёнычавым — старшынёй раённага выканаўчага камітэта.
Тэма сустрэчы — "Маладосць — час выбару. Кіраванне дзяржавай". Мерпрыемства праходзіла ў рамках дыялогу. Вучні задавалі пытанні: ці лёгка кіраваць раёнам, якімі якасцямі павінен валодаць сучасны кіраўнік. Сяргей Алегавіч адзначыў для вучняў той факт, што Міёрскаму раёну патрэбны маладыя перспектыўныя кадры, а ў нашай дзяржаве чалавек можа сам, сваёй працай дасягнуць шмат чаго, калі на тое ёсць жаданне.