У лесе непадалёк ад Чэпукоў на тэрыторыі Навапогацкага лясніцтва адбылася рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам».
У ёй прынялі ўдзел старшыня раёна Сяргей Сямёнычаў, кіраўніцтва Дзятлаўскага лясгаса і Новапагосцкага лясніцтва, супрацоўнікі падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта, актыў раённага камітэта АА «БРСМ», прадстаўнікі арганізацыі ветэранаў і шэрагу працоўных калектываў раёна.
На адведзеным участку былі пасаджаны маладыя сажанцы яліны, хвоі і бярозы.
Усяго ў Дзятлаўскім лясгасе ў 2025 годзе плануецца высадзіць 140 гектараў лясоў.
На пытанне аб тым, чаму важна прымаць удзел у такой акцыі, адказаў галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Тарашка: Лічу, што гэта доўг кожнага. Лес з’яўляецца нацыянальным здабыткам. Гэта не проста пасадка дрэў, гэта — уклад у будучыню, у экалагічную бяспеку нашай краіны. Гэта праява павагі да прыроды і клопату пра наступныя пакаленні.
Акцыя працягнецца да 12 красавіка.