Сёння каля памятнага знака Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі ў горадзе Міёры адбыўся мітынг, прысвечаны Дню згуртавання народаў Беларусі і Расіі і 17-й гадавіне з дня смерці Е. А. Томкі.
Сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і вучні Міёрскай сярэдняй школы імя Ягора Томкі, каб ушанаваць памяць вядомага земляка, успомніць пра героічны ўчынак Ягора Томкі, чалавека, які падзяліў свой лёс паміж дзвюма краінамі. Заместнік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Мікалаёнак адзначыў, што святочны дзень — Дзень згуртавання народаў Беларусі і Расіі — стаў сімвалам братэрства і духоўнай сваяцкасці, непадзельнай блізкасці лёсаў беларусаў і расіянаў. І ўчынак Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі з'яўляецца яскравым таму пацверджаннем