26 сакавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання ў калектыве філіяла «Міёрскі камбікормавы завод» Полацкага КХП выступіла інфармацыйна-прапагандысцкая група.
26 сакавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання ў калектыве філіяла «Міёрскі камбікормавы завод» Полацкага КХП выступіла інфармацыйна-прапагандысцкая група з удзелам старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Новацкага.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка расказала пра тое, якія змены і дапаўненні ўносіліся ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прывяла прыклады таго, як часта гэта робяць іншыя краіны. На Міёршчыне ў Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка – шануюць людзей працы, бо гэта самая галоўная каштоўнасць дзяржавы, – падкрэсліла Аксана Васільеўна і нагадала пра тое, якія перавагі надае беларуская дзяржава сваім жыхарам. А дабрабыт людзей і краіны залежыць ад кожнага з нас. Пракурор Міёрскага раёна Андрэй Ветюгоў расказаў пра сучасныя спосабы здзяйснення кіберзлачынстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласці