Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон нашай краіны з'яўляецца сімвалам адзінства, згоды і адказнасці за лёс Айчыны.
Задача кожнага з нас – разам зрабіць усё магчымае для ўмацавання і развіцця сваёй малой радзімы. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць мір на роднай зямлі, выхаваць маладое пакаленне ў духу любові і вернасці Айчыне, зрабіць сваю краіну дабрабытнай і працвітаючай.
Дарагія землякі! Нястомнай працай і настойлівасцю, ініцыятывай і энергіяй, мэтанакіраванасцю і асабістай адказнасцю вы ўносіце годны ўклад у развіццё раёна і краіны.
Няхай гэта свята прыдае вам сіл і упэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў на карысць роднага краю!
Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам і вашым блізкім!
З святам!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў