32-ая Минская международная книжная выставка-ярмарка

32-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Кіраўнік музейнага аб'яднання СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е. Томкі, член Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Максім Філіповіч і намеснік старшыні Моладзевай палаты пры Міёрскім раённым Савеце дэпутатаў, вучаніца 10-га класа СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е. Томкі Анна Нікалаёнак удзельнічаюць у 32-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Таксама яны прадстаўляюць выстаўку арыгінальных друкаваных выданняў ваеннага перыяду. Даследуючы экспанаты музея нашай школы, можна пазнаёміцца з падручнікамі па геаметрыі, фізіцы, выданнямі па сельскай гаспадарцы, мастацкай літаратурай, ваеннымі загадамі ваеннага перыяду. Для калекцыянераў на выставе паказаны ўнікальныя паштовыя маркі, календары і трафейныя адкрыткі даваеннай Еўропы, сабраныя ў перыяд вызвалення яе ад фашысцкіх захопнікаў афіцэрам сувязі Васілём Каршунам.

Галерэя выяў

32-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт