Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў і ветэраны міліцэйскай службы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!
Вы несяце цяжкую, але ганаровую службу па абароне законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Адказная праца патрабуе ад кожнага супрацоўніка міліцыі стойкасці, кампетэнтнасці і адданасці справе, рашучасці і гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду.
Ваша служба - узор мужнасці і вытрымкі, гарантыя парадку, спакою і абароненасці жыхароў нашага рэгіёна. Дзякуем Вам за адданасць свайму службоваму абавязку, за нялёгкую самаадданую працу.
Выказваем асаблівую падзяку ветэранам органаў унутраных спраў за ўклад у прафесійную падрыхтоўку, выхаванне асабістага складу аддзела. Вашы мудрасць, патрыятызм і добрасумленная праца з'яўляюцца дастойным прыкладам для выхавання маладога пакалення.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем усім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло хатняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру, дабра, поспехаў у вырашэнні ўскладзеных задач па забеспячэнні законнасці і правапарадку.
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў